У бібліятэцы каледжа праходзіць выстава да 105 годдзя з дня нараджэння народнага беларускага пісьменніка савецкай эпохі ІВАНА ШАМЯКІНА.
Ён нарадзіўся ў глыбінцы Беларусі, прайшоў вайну, вярнуўшыся, працаваў настаўнікам і пісаў. У яго творчай спадчыне 12 раманаў, 26 аповесцей, 10 п’ес і дзясяткі апавяданняў, а ў 2014 годзе было завершана выданне збору твораў у 23 тамах. Іван Шамякін стаў не толькі народным пісьменнікам Беларусі, але і класікам нацыянальнай літаратуры ХХ стагоддзя яшчэ пры жыцці.







